У Глыбоцкім раёне асвяцілі новую прыдарожную каплічку і крыж

miareckija117 кастрычніка ў свята Маці Божай Ружанцовай ў в. Мярэцкія, што ў Глыбоцкім раёне, былі асвечаны прыдарожная каплічка і крыж. Вернікі з вёскі сабраліся на супольную малітву, каб разам ушанаваць Маці Божую.

Падчас асвячэння кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, заклікаў, каб памяталі, што праходзячы ля крыжа заўсёды трэба спыніцца і ўзнесці хаця б кароткую малітву да Бога. “Шануйце гэты крыж і каплічку, збірайцеся на набажэнствы маёвыя і ў чэрвені, бо дзякуючы вам і для вас гэта справа атрымалася”, — адзначыў святар.

Пасля малітвы на ружанцы кожны прысутны мог ушанаваць крыж.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку