У глыбоцкай парафіі павіншавалі мам са святам (+відэа)

dzen-maci_glybokae214 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Жанчыны-маці прымаюць віншаванні і словы ўдзячнасці не толькі ад сваіх дзяцей, але і ад грамадскасці.

16 кастрычніка падчас святой Імшы на 11 гадзін віншаванні прымалі маці-парафіянкі парафіі Святой Тройцы. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч падкрэсліў выключную ролю маці ў рэлігійным і духоўным выхаванні дзяцей.

Хоць у хрысціянскіх сем’ях гэта роля павінна належыць бацьку, але нашы мужчыны ў сваёй большасці пакуль не гатовыя прыняць гэтую адказнасць.

Таксама святар запрасіў усіх прысутных памаліцца за сваіх маці: папрасіць аб ласцы добрага здароўя і цярплівасці для жывых і аб Божай міласэрнасці і вечным супакоі для тых, якія пайшлі ўжо з гэтага свету.

Нагадаў, каб у час малітвы перапрасілі сваіх матуль за непаслухмянасць і ўсе грахі супраць іх.

Не пакінулі абыякавымі відэа-ролік, прысвечаны матулям, а таксама відэа-апытанне парафіяльных дзетак, у якім прагучалі шчырыя расказы дачушак і сынкоў пра самых дарагіх і любімых мам.

dzen-maci_glybokae1

Напрыканцы Імшы бліжэй да алтара былі запрошаны маці, якія маюць трох і больш дзяцей. Да іх пробашч яшчэ раз звярнуўся са словамі віншавання і падзякі за мацярынскі подзвіг і падарыў памятныя сувеніры.

dzen-maci_glybokae3

Ксёндз Мікалай сказаў, што на поўныя лёгкія дыхаюць тыя сем’і, у якіх трое і больш дзетак, і заахвоціў маладых маці не баяцца нараджаць і выхоўваць па-хрысціянску сваіх дзяцей.

Алена Пажога, тэкст
Марына Сінкевіч, фота і відэа-апытанне

для друку для друку