У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю “Магніфікат-2015”

DSC_0449У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю хрысціянскіх фільмаў і праграм “Магніфікат-2015”.

Сам кінафестываль адкрыўся ўчора ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле.

Свае стужкі на грамадскі прагляд прадставілі рэжысёры з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Італіі, Іспаніі, нават Індыі і г.д. У гэтым годзе ўпершыню ў кінафестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі далёкай Аргенціны.

31 жніўня ў 12 гадзін фестываль прыехаў у Глыбокае. Гасцей урачыста сустракалі на Цэнтральнай плошчы Глыбокага. Пасля прывітальных словаў, з якімі выступілі старшыня кінафестывалю рэжысёр Юрый Гарулёў, сябра журы Алег Вінярскі, старшыня Глыбоцкага райсавета Галіна Унуковіч, удзельнікі кінафестывалю прайшлі ўрачыстам шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, пасля чаго ўсклалі вянок у скверы Перамогі.

У гэтым годзе ў кінафестывалі ўдзельчае 16 краін, прагляд фільмаў распачнецца сёння пасля 15 гадзін.

Зміцер Лупач, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі