У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана

glybokaje_gramnicy04Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле.

Раней у гэты дзень асвячаліся свечкі, якімі потым цэлы год асвятляўся касцёл. Зараз храмы асвятляюцца электрычнасцю, а свечкі засталася як сімвал Святла Хрыста. Грамнічныя свечкі запальваюцца падчас моцных навальніц, каб апека Маці Божай выратавала дом ад стыхіі. Таксама грамнічную свечку даюць у рукі паміраючаму.

Гэтым днём закончваецца калядны перыяд. На заканчэнне Святой Імшы святар выняў са стаенкі фігуру Дзіцяткі Езуса, і яна была ўрачыста вынесена са святыні да наступных калядных свят. З храма таксама прыбіраюцца навагоднія елкі.

Зміцер Лупач, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку