У Глыбокім 24 верасня адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

katechety03Гэта сустрэча праводзілася ў рамках святкавання Юбілейнага Года. Прайшла яна ў гарадскім Доме культуры.

Распачалося мерапрыемства з канфеэрэнцыі “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”, якую правяла сястра Нунэ Цітаян.

Яна адзначыла, што “такія сустрэчы ўзаемна ўзбагачаюць, на іх адбываецца абмен вопытам, і нараджаюцца новыя ідэі.”

На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне. Удзельнікам сустрэчы было цікава паслухаць сястру Нунэ, якая з’яўляецца аўтарам такіх падручнікаў.

Сястра падзялілася сваім вопытам выкарыстання сучасных тэхнічных сродкаў у працы з дзецьмі. Бо ў сучасным свеце нельга адкідваць значэнне новых інфармацыйных тэхналогій.

katechety18

Напрыканцы сустрэчы катэхеты паўдзельнічалі ў ролевай гульні, дзе кожны ўдзельнік атрымаў сваю ролю. Ім далі сем хвілін на падрыхтоўку, а потым катэхеты прадставілі свае заданні на сцэне.

Усе ўдзельнікі выказалі думку, што такія сустрэчы патрэбныя і іх трэба і надалей праводзіць.

Зміцер Лупач, тэкст і фота;
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку