У Гервятах памоляцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка ў гадавіну яго смерці

24 сакавіка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах будуць маліцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча гэтай парафіі, які год таму адышоў у вечнасць.

Святую Імшу з гэтай нагоды ў 12.00 узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Ксёндз Леанід Несцюк (1955–2017) быў пробашчам парафіі ў Іўі, а з 1996 года нёс служэнне ў парафіі ў Гервятах. Дзякуючы яго намаганням гэтую невялікую вёску на Астравеччыне наведвалі шматлікія турысты, якія называлі яе «Беларускім Версалем».

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі