У Германіі свецкім тэолагам дазволілі здзяйсняць абрад пахавання

Улічваючы ўсё мацнейшы недахоп святароў, у нямецкай дыяцэзіі Пасаў вырашана змяніць некаторыя пастырскія задачы.

Аб гэтым стала вядома 24 лютага 2017 года. У далейшым жалобныя ўрачыстасці будуць праводзіць таксама свецкія тэолагі, узятыя на гэтую афіцыйную працу.

Адпаведныя ўказанні па гэтай справе ўжо падрыхтаваў кіраўнік пастырскага бюро кс. Ганс Баўернфайнд.

Плануецца, што першыя пахаванні, здзейсненыя свецкім-слугою, могуць адбыцца ўжо на мяжы 2017/2018 гадоў.

niedziela.pl

для друку для друку