У Францыі пераходзяць на новую версію малітвы «Ойча наш»

Ад наступнага тыдня католікі Францыі пачнуць выкарыстоўваць новую версію малітвы «Ойча наш». З першай нядзелі Адвэнту будзе адменена старая версія перакладу, якая выкарыстоўвалася з 1966 года.

Як інфармуе Catholic Herald, сучасная французская версія «Notre Père» («Ойча наш»), выдадзеная ў 1966 годзе, змяшчае фразу «не ўводзь нас у спакусу» (Ne nous soumets pas à la tentation). А новая версія перакладу, якую зацвердзілі ў сакавіку гэтага года французскія біскупы, утрымлівае словы «не дазволь нам увайсці ў спакусу» (Ne nous laisse pas entrer en tentation).

Новы пераклад з лацінскай мовы прынялі таксама франкамоўныя пратэстанцкія Цэрквы.

Ва ўсіх каталіцкіх касцёлах Францыі новы пераклад будзе дзейнічаць з 3 снежня.

catholicnews.org.ua

для друку для друку