У Францыі падчас святой Імшы забілі святара

FranceПадчас святой Імшы ў святыню ўвайшлі двое мужчын, узброеныя нажамі. Яны схапілі святара, двух сясцёр-законніц і двух свецкіх асоб.

Па невядомых прычынах яны жорстка забілі святара, перарэзаўшы яму горла. Святару Жаку Амелі было 84 гады.

Французскія сілы спецыяльнага прызначэння пачалі вызваленне, у выніку якога злачынцы былі застрэленыя. Сярод захопленых ёсць параненыя. Трагедыя адбылася ў мясцовасці Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ непадалёк Руана ў Нармандыі. Па дадзеных агенцтва Amaq, так званая Ісламская дзяржава ўжо ўзяла на сябе адказнасць за замах.

Папа Францішак праз дзяржсакратара выслаў спецыяльную тэлеграму ардынарыю мясцовасці, дзе адбылося гэта жудаснае здарэнне, арцыбіскупу Дамініку Лебруну з Руана. У тэлеграме кардынал Пʼетра Паралін ад імя Папы запэўнівае ў яго блізкасці і малітве. Таксама ў тэлеграме гаворыцца, што Святы Айцец лічыць гэта варварскім актам гвалту.

На вестку аб гэтай трагедыі арцыбіскуп Лебрун, які прыбыў раней на святкаванне Дней моладзі ў Польшчу, вырашыў вярнуцца да сваёй дыяцэзіі.

«Мы не возьмемся за зброю. Мы будзем маліцца і будзем старацца любіць, так, як Езус нас гэтаму навучыў», – напісаў іерарх у адмысловай заяве.

aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі