У Францыі адраджаецца каталіцкі скаўтынг

Колькасць каталіцкіх скаўтаў пастаянна расце. Бацькі ўспрымаюць скаўтынг як альтэрнатыўную мадэль выхавання, якая адказвае на слабасці сучаснага грамадства. Каталіцкія атрады добра сябе праяўляюць і ў перадачы асноў веры.

У рамках падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў, прысвечанага моладзі, епіскапат Францыі прызнаў, што скаўтынг сёння – гэта самая жывая форма моладзевага душпастырства. Францыя вяртаецца да скаўтынгу. Хоць доўгія гады здавалася, што гэты рух выйшаў з моды, але за апошнія дзесяцігоддзі ён перажывае дынамічны росквіт. У трох каталіцкіх арганізацыях колькасць членаў вырасла на 30%, а ў малодшай узроставай групе – амаль патроілася.

На сённяшні дзень каталіцкіх скаўтаў у Францыі амаль 150 тысяч. Гэтым летам дзецям арганізавана 2,5 тысячы лагераў. Як кажа Мары Мюлле-Абрассар, старшыня адной з арганізацый, ужо чатыры гады запар зацікаўленасць настолькі вялікая, што самі скаўты не паспяваюць на яе адказваць. Одры Руже, сацыёлаг, якая займаецца скаўтынгам у Францыі, у размове пра прычыны новага росквіту адзначыла, што гэты рух здолеў аднавіць сваё аблічча, прадстаўляючы сябе як школу жыцця, дзе можна набыць уменні, неабходныя ў прафесійным жыцці. Скаўтынг вучыць самастойнасці і супрацоўніцтву, рэалізацыі праектаў, а таксама дзейнасці ў публічнай прасторы. У сваю чаргу, бацькі шукаюць менавіта такога асяроддзя для сваіх дзяцей, дзе тыя могуць развівацца.

Як адзначае Мішэль-Анры Фавр, кіраўнік французскай галіны скаўтаў Еўропы, новае пераацэньванне скаўтынгу з’яўляецца рэакцыяй на недахопы сучаснай мадэлі грамадства, дзе да моладзі ставяцца залішне асцярожна і ўсё робяць за яе. Затое скаўты вучацца аўтаномнасці, набываюць іншае выхавання, чым у школе і ў семʼях, бо іх выхавальнікі – таксама маладыя людзі. Ім прапаноўваюць прастору для свабоды, прыгоды і вяртання да прыроду.

Каталіцкі скаўтынг вытрымаў экзамен таксама як вобласць, дзе перадаецца вера. Ён робіць гэта больш рэзультатыўна, чым іншыя касцельныя ўстановы. Гэта пацвярджаюць шматлікія семʼі. Роля скаўтынгу была належным чынам ацэнена ў ходзе падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў.

Падчас прэзентацыі французскага адказу на передсінадальную анкету аказалася, што ва ўсіх дыяцэзіях гэтай краіны скаўтынг застаецца найбольш жыццяздольнай формай моладзевага душпастырства.

Vatican News

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку