У Філіпінах падчас малітвы ў катэдры выкралі святара і вернікаў

Узброеныя ісламісты выкралі некалькі чалавек з каталіцкай катэдры ў Мараві, на поўдні Філіпін, у ходзе баёў з урадавымі сіламі, — паведамляюць улады. Храм падпалілі, месца знаходжання выкрадзеных невядома.

Выкрадальнікі звязаны з групоўкай Абу Саяф. Яны ўварваліся ў аўторак, 23 мая, у катэдральны касцёл прама падчас малітвы і захапілі святара разам з некалькімі вернікамі. Паўстанцы пагражаюць забіць закладнікаў, калі Філіпінскі ўрад не адвядзе сілы, якія змагаюцца з ісламістамі.

Арцыбіскуп Сакрат Вільегас заклікаў паўстанцаў вызваліць закладнікаў. Ён таксама просіць аб малітве за выкрадзеных і звярнуўся да ўрада, каб да бяспекі закладнікаў паставіліся як да прыярытэту ў гэтай сітуацыі. Па сцвярджэнні філіпінскіх царкоўных уладаў, ніхто з тых, хто маліўся ў храме ў гэты аўторак, не браў удзел у барацьбе паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі. Таксама ў храме не было ўзброеных людзей.

Прэзідэнт Філіпін увёў ваеннае становішча на 60 дзён. Ён заявіў, што ўлічваючы апошнія падзеі скароціць свой замежны візіт. Цяпер ён знаходзіцца ў Маскве.

Групоўка Абу Саяф склала прысягу на вернасць «Ісламскай дзяржаве». Яно вядомае жорсткасцю асабліва ў дачыненні да замежнікаў, у прыватнасці бомбавыя замахі, шантаж і выкраданне для водкупу. З 1970-х гадоў мэта Абу Саяф — ператварыць поўдзень Філіпін на халіфат.

Паводле CREDO
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку