- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Філіпінах ісламісты знішчылі катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі

[1]Група Маўта, якая звязаная з Ісламскай дзяржавай, акупавала частку філіпінскага горада Мараві, знішчыла мясцовую каталіцкую катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі. Экстрэмісты ў нядзелю, 4 чэрвеня апублікавалі ў інтэрнэце запіс, які паказвае, як разбівалі статуі святых, знішчылі абразы і фатаграфіі Папы Францішка і Бэнэдыкта XVI, і падпалілі храм.

«Патаптаная наша вера» — так гэтае здарэнне пракаментаваў мясцовы біскуп. «Відавочна, што іх дзеянні не з нашага свету — яны дэманічныя», — дадаў іерарх.

[2]

Ісламісты з групы Маўта пастаянна абараняюцца ад філіпінскай арміі ў Мараві, у той жа час, утрымліваючы каля 200 закладнікаў, сярод іх 15 католікаў [3], уключаючы святара. Касцёл па ўсёй краіне пастаянна моліцца за вызваленне палонных. Тэрарысты пагражаюць зрабіць пакаранне хрысціян, калі ўрадавыя войскі не спыняць напад. На востраве Мінданаа ўвесь час трывае ваеннае становішча.

Польская рэдакцыя Ватыканскага радыё
Пераклад catholicnews.by