У Філадэльфіі і Портсмуце назіраецца рэкордная колькасць семінарыстаў

У духоўных семінарыях завяршаецца рэгістрацыя на першы курс навучання. Касцёл на Захадзе ўжо даўно перажывае сур’ёзны крызіс пакліканняў, аднак, ёсць магчымасць назіраць станоўчыя вынікі, паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага Радыё.

А менавіта англійская дыяцэзія Портсмут у гэтым годзе можа ганарыцца рэкордным лікам семінарыстаў. У цэлым яна іх мае аж 14. Значна лепш выглядае сітуацыя і па той бок акіяна. Семінарыя ў Філадэльфіі, ЗША, мае наогул 167 клерыкаў.

У гэтым годзе пераадолены чарговы рэкорд, хоць тэндэнцыя да росту колькасці пакліканняў там трымаецца ўжо некалькі гадоў — у асноўным дзякуючы харызматычнаму біскупу, нашчадку амерыканскіх індзейцаў, Чарльзу Чапуту.

Два гады таму ён быў «гаспадаром» Сусветнай сустрэчы сем’яў. З гэтай нагоды Папа Францішак наведаў мясцовую духоўную семінарыю, што, як лічыць яе рэктар, у сваю чаргу таксама станоўча паўплывала на павелічэнне колькасці пакліканняў да святарства.

для друку для друку