У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”.

Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З гэтай нагоды святкаванне Дня Адзінства будзе адбывацца ў Дзятлаве, у салезіянскай парафіі, дзе араторый мае гонар мець бласлаўлённых мучанікаў з Познані ў якасці сваіх нябесных Заступнікаў, паведамляе sdb.by.

У праграме мерапрыемства:

  • 10:00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 12:00 – Урачыстая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 14:00 — Абед (школа №3)
  • 15:00 — Святочная праграма
для друку для друку