У дзятлаўскім араторыі зладзілі Party-хол

25 лютага ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава прайшоў Party-хол “Танцы, музыка і гульні”, прысвечаны Дню Абаронцы Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню.

Напэўна ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якая б не адзначала 23 лютага і 8 сакавіка. Не стала выключэннем і дзятлаўская аратарыйная сям’я. Распачалася пазнавальна-забаўляльная праграма з сумеснай малітвы, якую правёў кл. Міхаіл Радзевіч.

У гарачай барацьбе сышліся дзве каманды: каманда дзяўчынак “Мадэлі” і каманда хлопчыкаў “Дон Боско”. Падчас забаўляльнай праграмы праводзіліся танцы, гульні, эстафеты, у якіх удзельнікам прыйшлося праявіць кемлівасць і спрытнасць, хуткасць і сілу, акуратнасць і ўважлівасць.

Кожны з прысутных змог праявіць свае здольнасці і магчымасці. Трэба зазначыць, што каманда дзяўчынак імкнулася не адставаць ад хлопцаў і прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў араторыі панавала атмасфера радасці і весялосці. Пасля ўсіх чакаў салодкі стол і танцавальная праграма.

Свята адбылося, і спадзяёмся, што свет стаў вакол нас крышачку ярчэй, святлей і дабрэй!

sdb.by

для друку для друку