У Дзеркаўшчыне распачаўся рамонт плябаніі

dzierkauszczyna_ramont02У Дзеркаўшчыне, што ў Глыбоцкім дэканаце Віцебскай дыяцэзіі распачаўся грунтоўны рамонт плябаніі. “Першапачаткова вырашана было замяніць дах, які ўжо працякаў. У планах – унутраны капітальны рамонт памяшканняў” – кажа пробашч парафіі кс. Андрэй Кулік.

Працамі на вышыні займаюцца майстры з суседняга Глыбокага. За плячыма ў іх не адзін падобны жылы аб’ект. У плябаніі выраўніваюцца кроквы і наносіцца новая абрашотка пад металадахоўку.

Плябанія ў Дзеркаўшчыне была пабудаваная разам з касцёлам у 1822 годзе. Вясной 1943 года яе спалілі партызаны. У 1944 годзе была зноў адбудаваная, але ў савецкія часы аддадзеная пад школу. Больш за 20 год у ёй не праводзіўся грунтоўны рамонт. Дзякуючы клопату вернікаў і пробашча парафіі кс. Андрэя Куліка будынак пакрысе пачынае аднаўляцца.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

Чытайце таксама:

“Працяжнік у будучыню”: у Дзеркаўшчыне адсвяткавалі 25-годдзе аднаўлення святыні

Выпуск тэлеперадачы «Вытокі». 25-годдзе аднаўлення святыні ў Дзеркаўшчыне

Клопат пра мінулае, або Некалькі развагаў да Дня Усіх Святых

для друку для друку