- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У дзень свайго нараджэння Папа Францішак прымае падарункі

[1]У суботу, 17 снежня, Папа Францішак адзначае 80-годдзе. Хоць Пантыфік не плануе нічога дзіўнага, для яго гэта будзе працоўны дзень, прысвечаны сустрэчам з афіцыйнымі дэлегацыямі і вернымі, аднак шматлікія вернікі з усяго свету робяць усё, каб гэты дзень яму запомніўся.

У прыватнасці, падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI пілігрымы з маленькага італьянскага гарадка Петрын’яна дзі Асізі падарылі Пантыфіку бочку.

[2]

Аднак, як аказалася, самае цікавае было ўнутры — калядная батлейка, якая паказвае, як св. Францішак Асізі і Папа Францішак кланяюцца Нованароджанаму.

[3]

Папе спадабалася!

Таксама Пантыфік, як належыць, патушыў свечкі на торце.

[4]

А вось гэты торт смела можна назваць кулінарным шэдэўрам.

[5]

CREDO [6] са спасылкай на CNA [7]