У дзень свайго нараджэння Папа Францішак прымае падарункі

У суботу, 17 снежня, Папа Францішак адзначае 80-годдзе. Хоць Пантыфік не плануе нічога дзіўнага, для яго гэта будзе працоўны дзень, прысвечаны сустрэчам з афіцыйнымі дэлегацыямі і вернымі, аднак шматлікія вернікі з усяго свету робяць усё, каб гэты дзень яму запомніўся.

У прыватнасці, падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI пілігрымы з маленькага італьянскага гарадка Петрын’яна дзі Асізі падарылі Пантыфіку бочку.

Аднак, як аказалася, самае цікавае было ўнутры — калядная батлейка, якая паказвае, як св. Францішак Асізі і Папа Францішак кланяюцца Нованароджанаму.

Папе спадабалася!

Таксама Пантыфік, як належыць, патушыў свечкі на торце.

А вось гэты торт смела можна назваць кулінарным шэдэўрам.

CREDO са спасылкай на CNA

для друку для друку