У Друю на Вялікдзень завіталі зайцы

drЯк завабіць дзяцей у храм, што зрабіць дзеля таго, каб чаканне Вялікага посту і велікодная радасць сталіся для дзяцей і падлеткаў не дзяжурным сямейным рытуалам, галоўную ролю ў якім адыгрываюць бацькі?

Адмысловыя тэматычныя святы з удзелам дзяцей ладзяцца ў шматлікіх парафіях. Настаяцель каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў Друі кс. Сяргей Сурыновіч абраў у якасці тэмы для дзіцячых святкаванняў старое нямецкае паданне пра Велікоднага зайца, які на свята пакідае добрым дзеткам хованку каляровых яек.

Карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO атрымаў магчымасць падгледзець за друйскімі зайцамі, якія вырашылі выбачыцца за тое, што цягам зімы абгрызалі кару на дрэвах, і ў якасці выбачальнага пачастунку пакінулі юным друйскім парафіянам … не яйкі, а цукеркі і шакаладкі. Прынамсі, так патлумачыў кс. Сяргей Сурыновіч дзецям і падлеткам неабходнасць застацца 6 красавіка пасля вячэрняй Імшы і выправіцца ў вялікія пошукі цукерак, развешаных зайцамі на тэрыторыі Друйскага кляштара.

Дарэчы, пераказ падання можа быць цалкам адвольным – нават самі немцы распавядаюць яго па-рознаму: першапачаткова заяц пакідаў прыбраныя яйкі ў гняздзе, якое дзеці напярэдадні ладзілі са сваіх капелюшоў, а ўжо пазней з’явіўся сімвалічны кошык.

Немцы з Гесэна запэўніваюць, што яйкі прыносіць не заяц, а ліса, жыхары Саксоніі кажуць, што гэта певень, эльзасцы мяркуюць, што бусел, а баварцы ўпэўненыя, што яйкі прыносіць зязюля. Аднак менавіта ў зайца атрымалася адсунуць сваіх канкурэнтаў і замацавацца ў якасці легендарнага нямецкага сімвала дзіцячай Велікоднай радасці.

…Цукеркі, развешаныя на хмызах і дрэвах, дзеці шукалі сапраўды са шчырай радасцю і захапленнем. Далучыўся да пошукаў і святар, і нават некаторыя дарослыя.

drrr drrrr

для друку для друку