У Друі распачаўся другі мастацкі пленэр

mastacki_plener17 ліпеня Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ўрачыста адкрыў мастацкі пленэр у Друі, у якім прымае ўдзел 30 прафесійных мастакоў нашай краіны.

Адкрыццё пленэру было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай.

Нагадаем, што сам пленэр праходзіць у Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня. Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч.

mastacki_plener_2

mastacki_plener_3

mastacki_plener_4

Юрась Лабашоў, фота

для друку для друку