У Друі працягваецца пленэр “Пачаткі” – мастакі ствараюць скарбы будучай галерэі

drujaУ Друі ў каталіцкім кляштары Насвяцейшай Тройцы працягваецца пленэр “Пачаткі-II” – больш за 30 мастакоў ствараюць палотны, частка з якіх станецца зместам будучай карціннай галерэі, паведамляе Krynica.info

Згодна з умовай пленэру, кожны мастак, ад’язжаючы, пакіне ў кляштары адну са сваіх працаў.

Урачыстае закрыццё пленэра і вернісаж адбудуцца 24 ліпеня пры ўдзеле біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

У дні, калі няспынны дождж перашкаджае майстрам пісаць з натуры, келлі кляштара ператвараюцца ў майстэрні.

У Друю прыехалі не толькі мэтры, но і таленавітая моладзь.

Каралеўна беларускага авангарду Вольга Сазыкіна бачыць Друю дзяўчынай, што ляціць у паднябессі.

druja_2

 

для друку для друку