У Друі паўстаў ансамбль класічнай музыкі

Druja_ansambl3З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, які склалі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія навучаюцца ў першым і другім класе мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, арганісткі парафіі і настаўніцы музыкі, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе.

Гэта стала часткова магчымым дзякуючы пасольству Польшчы ў Мінску, супрацоўнікі якога прывезлі і падаравалі дзецям скрыпкі. Большасць ансамбля складаюць выхаванцы мясцовага дзіцячага дому.

Унікальнасць ансамбля ў тым, што юныя музыкі рэгулярна ўключаюцца ў нядзельныя літургія, разам з арганам суправаджаюць касцельны спеў вернікаў.

Druja_ansambl2

Перад парафіяльным святам Найсвяцейшай Тройцы ансамбль прыехалі паслухаць паслы і госці з Польшчы, а таксама прадстаўнікі раённай улады.

Druja_ansambl4

Госці Друі засталіся задаволенымі з вынікаў аднаго года навучання дзяцей і з задавальненнем слухалі класічную музыку маленькіх артыстаў, якая гучыць не толькі ў школе, але і ў сценах храма.

с. Наталля Арлянковіч, фота

для друку для друку