У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга забілі святара

9У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга каталіцкі святар святар Жан-Поль Какуле стаў ахвярай невядомых злачынцаў.

Біскуп Тэафіл Кабой Рубанека, кіраўнік дыяцэзіі Гома, асудзіў нядаўна ўчыненае забойства святара, як «агідны, жахлівы і пякельны акт», паведамляе агенцтва CWN.

У лісце апостальскаму нунцыю біскуп паказаў на гэта забойства як на прыклад гвалту ў дачыненні да Касцёла, праяўлянага ў Конга. З 1992 года ў гэтай краіне былі забітыя дзесяць святароў. Пяць жанчын-манахінь, якія зніклі ў 1996 годзе, так ніколі і не былі знойдзеныя.

Пакуль не ўдалося высветліць, ці было забойства Жан-Поля Какуле матываванае рэлігійнай нянавісцю або стала следствам крымінальнага намеру.

Біскуп Рубанека адзначыў у лісце да папскага нунцыя, што распаўсюджаны ў краіне гвалт прымушае простых грамадзян адчуваць сябе няўпэўнена, а злачынныя банды могуць дзейнічаць бесперашкодна, таму што няма ніякай паліцэйскай прысутнасці.

для друку для друку