- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У цэнтры ружанцовай малітвы — Езус. Адзін са спосабаў разнастаіць Ружанец

[1]Здараецца, што падчас Ружанца нам цяжка засяродзіцца на разважанні таямніцаў і мы проста бяздумна паўтараем малітву. Ёсць надзейны спосаб сапраўды ўважліва маліцца на ружанцы і пражываць біблійныя падзеі разам з Марыяй.

Сутнасць такога спосабу ў тым, што ў кожнай малітве «Вітай, Марыя…» пасля слова Езус мы дадаём невялікае разважанне, суадноснае з ружанцовай таямніцай. Прапануем вам, дарагія чытачы, малітоўныя дадаткі да ўсіх таямніцаў Святога Ружанца.

Радасныя таямніцы

  1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— Сын Бога Айца і Сын Твой, Марыя

— які пажадаў прыйсці на зямлю, каб паяднаць людзей з Богам Айцом

— аб зачацці якога звеставаў Табе Анёл

— які быў зачаты без удзелу мужа

— які, абіраючы цябе за Маці, пажадаў, каб загана граху не кранула Цябе

— прыняць якога Ты пакорна згадзілася

— які быў зачаты ад Духа Святога

— якога цела, душа і сэрца ў тваім ўлонні, Марыя, са Словам Божым істотна з’ядналіся

— служэнне якому стала Тваім жыццёвым пакліканнем

— служачы якому, Ты служыла Богу і людзям.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— якога Ты пад сэрцам несла да Альжбеты, спяшаючыся горнай дарогай

— у якім Альжбета пазнала свайго Пана

— у якім Ян адчуў свайго Пана і брата

— прычына радасці Тваёй і Альжбеты

— укрыты, але ўбачаны сястрынскай любоўю

— Дух якога падказаў Табе словы Magnificat

— які разам з Табою дапамагаў Альжбеце на працягу трох месяцаў

— які напоўніў благаслаўленнем Цябе і дом Захарыі

— якога мы наведваем ў кожнай сваёй малітве

— які наведвае нас, калі мы прыступаем да святой Камуніі.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Нараджэнне Езуса Хрыста

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які пажадаў нарадзіцца ў цішы стаенкі, а не ў шумным палацы

— якога праз дзевяць месяцаў убачылі, нарэшце, Твае вочы

— які быў так падобны да іншых немаўлятаў

— якому замест калыскі Юзаф заслаў сенам жолаб

— якога Ты часам брала да сябе на посцілку з саломы

— які спакойна дыхаў, калі Ты глядзела на Яго

— які прачынаўся, расплюшчваў вочкі і глядзеў на Цябе

— якога Ты, Маці, карміла

— якому Юзаф служыў, як умеў

— які штодзень нараджаецца для нас на алтары

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Ахвяраванне Хрыста ў святыні

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— пра якога Ты ведала, што Ён — Сын Божы

— які прыйшоў не парушыць Закон, а выканаць яго

— які, калі Яму было восем дзён, быў абрэзаны

— якога, калі Яму было пяць тыдняў, вы з Юзафам прынеслі ў святыню

— якога, згодна з патрабаваннем Закона, ахвяравалі Пану

— якога, як патрабаваў Закон, выкупілі за дзвюх ту́ркавак

— якога пасля ахвяравання Бог Айцец і надалей даверыў Табе і Юзафу

— Сын Божы, заўсёды паслухмяны Маці і Апекуну

— пра якога дзіўныя рэчы казалі Сімяон і Ганна

— разам з якім мы паглыбляемся ў штодзённае жыццё Назарэта.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які рос у Назарэце, напаўняючыся мудрасцю

— да якога былі зычлівыя знаёмыя і сваякі

— які з радасцю пілігрымаваў ў Ерузалем

— які з ахвотаю ахвяраваў Богу расстанне з сям’ёю

— які знаходзіў радасць у разважанні над праўдамі Божымі

— які ўжо ў дзяцінстве называў Бога Айцом

— якога паважалі настаўнікі

— ад знаходжання якога ў святыні сэрца Марыі напоўнілася радасцю

— які быў адзінасутным Айцу таксама і ў Назарэце

— якога, калі губляем, можам знайсці ў канфесіянале.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

Таямніцы святла

  1. Хрост Езуса ў Ярдане

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— улюбёны Сын Айца Нябеснага

— які абмывае нас ад грахоў

— які ўводзіць нас у жыццё Святой Тройцы

— які робіць нас святыняю Духа Святога

— з якім мы былі пахаваныя, каб разам з Ім уваскрэснуць

— у якім мы нараджаемся для новага жыцця

— у якім мы становімся дзецьмі Божымі

— які дае нам удзел у Боскасці

— які адорвае нас вераю, надзеяй і любоўю

— які вывеў нас з цемры да цудоўнага свайго святла

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— адзінародны Сын Айца Нябеснага

— які заключэнне сужэнства робіць сакрамэнтам

— Настаўнік у сямейным жыцці

— які робіць сужэнства знакам запавету Бога і людзей

— які ўзнаўляе першасную еднасць мужчыны і жанчыны

— які адорвае нас удзелам у стваральнай моцы Бога

— весялосць і радасць любячай сям’і

— крыніца сужэнскай вернасці і еднасці

— які цэлы Касцёл робіць сям’ёй дзяцей Божых

— які запрашае нас на вясельную гасціну Ягняці

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— Бог, які збаўляе

— які яднае нас з Айцом

— які аб’яўляе прысутнасць Валадарства Божага ў нас

— які запрашае нас прыйсці да Яго

— які разам з Айцом прагне пасяліцца ў нас

— які вызваляе нас з няволі граху

— які кліча нас да metanoi — перамянення сэрцаў

— пераможца свету

— даўца сапраўднага супакою

— Валадар усіх валадароў і Пан над панамі

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Перамяненне Езуса на гары Табор

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— святло, якое свеціць у цемры

— святло, якое асвячае кожнага, хто прыходзіць у свет

— святло, што асвячае паганцаў, і хвала Божага народа

— святло свету

— улюбёны Сын Айца

— наш Настаўнік і Выхавацель

— дасканалы вобраз Айца

— у якім змяшчаецца ўся паўната Боства

— у чыім абліччы мы бачым ззянне Божай хвалы

— надзея нашай хвалы ў доме Айца

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Устанаўленне Эўхарыстыі

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які да канца нас палюбіў

— нашае пасхальнае Ягня

— наш пажытак для вечнага жыцця

— Ягня, якое бярэ на сябе грахі свету

— нашае ўмацаванне

— адзіны і сапраўдны Святар

— Хлеб жывы

— Кроў Новага Запавету

— нашае паяднанне з Айцом

— нашая Пасха

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

Балесныя таямніцы

  1. Малітва Езуса ў садзе Аліўным

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які адчуў поўню адзіноты ў садзе Аліўным

— які не меў побач нават Цябе, Маці

— чыю свядомасць трывожыў страх

— які прасіў Айца аб літасці да свайго цела

— якога ўмацоўваў Анёл

— для якога воля Айца была найвышэйшым законам

— якога Айцец упадабаў выпрабоўваць мукамі

— які моцаю духа апанаваў страх душы і цела

— які трываў у журбе ажно да смерці

— якому здрадзіў адзін з выбраных, самых блізкіх

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Бічаванне Езуса

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— з якога у першы раз знялі адзенне

— прывязаны да слупа

— якому выпала збаўленчае для нас пакаранне

— які сцярпеў першы свіст бізуна

— які сцярпеў кожны наступны ўдар

— якога білі, быццам цапамі малацілі збожжа

— які цярпеў сляды пасля бізуноў, успухшыя, чырвоныя

— плечы якога набрынялі крывёю

— цярпенням якога, здавалася, не будзе канца

— які, адвязаны ад слупа, не мог устаяць на нагах

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Укаранаванне Езуса цернем

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— сапраўдны Валадар усяго стварэння

— Валадар усяго, што ёсць добрага ў людзях і прыродзе

— якому нават злыя духі заўсёды падпарадкоўваліся

— у якім не было ніякай пыхі

— якога спакушалі ў пустыні, але Ён адмовіўся ад славы валадарства ў гэтым свеце

— якога ўкаранавалі цернем, а не золатам

— прыніжаючы якога, жаўнеры зрабілі для сябе забаву

— якога білі па галаве жазлом з трысціны

— Кароль мучанікаў у пурпуровым плашчы

— які не адкрыў сваіх вуснаў

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Езус нясе крыж на Кальварыйскую гару

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які, змучаны бічаваннем, не мог несці крыжа

— якому здолеў дапамагчы Сымон з Цырэны

— якому, нарэшце, Ты магла спадарожнічаць зблізу

— які крочыў сваім шляхам, паслухмяны Айцу і катам

— які з цяжкасцю крочыў, бо кожны крок патрабаваў высілкаў

— чыя кроў пазначыла вулічны брук

— якому спачувалі незнаёмыя жанчыны

— якога апошнія дзясяткі метраў правялі ўгору

— бо нават найцяжэйшы зямны шлях калісьці скончыцца

— бо для мяне Ён — Дарога і Праўда, і Жыццё

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Укрыжаванне і смерць Езуса

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— паслухмяны ажно да смерці, смерці Крыжовай

— чыё аблічча было страшна знявечанае

— у якім прыбітыя да крыжа ўсе нашыя грахі

— чыя кроў адбеліць маё святочнае адзенне

— які маліўся за сваіх катаў і крыўдзіцеляў

— які назваў Цябе Маці для Яна і для ўсіх нас

— які забраў на неба злодзея, бо той пакаяўся

— які даў нам прыклад таго, як можна асвяціць свае пакуты

— які аддаў за нас жыццё, бо любіць нас

— які праз крыж і мукі свае адкупіў свет

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

Хвалебныя таямніцы

  1. Уваскрасенне Хрыста

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— чыя магіла стала пустой у нядзелю

— які вырваў джала ў смерці

— чыё цела засталося нятленным

— чыё ўваскрослае ўлюбёнае цела бачылі апосталы і дакраналіся да яго

— Жыццё і Жыццядаўца

— які жыве ў постацях Эўхарыстычных

— жывая, хоць і нябачная, Галава Касцёла

— Галава кожнай супольнасці вернікаў

— жывы ў маім сэрцы

— гарантыя нашага ўваскрасення

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Унебаўшэсце Хрыста

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які праз некаторы час у постаці чалавека аб’явіўся сваім вучням

— які праз 40 дзён даў вучням апошнія парады

— які перад Унебаўшэсцем удзяліў усім благаслаўленне

— які ўзнёсся ў вышыню, і воблака засланіла Яго ад вучняў

— які сядзіць праваруч Айца

— які рыхтуе нам жытло ў нябёсах

— які з неба кіруе светам цяпер і назаўсёды

— Галава Касцёла нябеснага, чыстцовага і зямнога

— Галава ўсіх вернікаў

— духоўная вінаградная Лаза, да якой мы прышчэпленыя

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Спасланне Духа Святога

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які, паміраючы, не пакінуў нас сіротамі

— Дух якога жыве ўва мне са дня майго Хросту

— Дух якога ўзгадваю, калі раблю знак крыжа

— Дух якога мяне вядзе, калі я паслухмяны Яму

— Дух якога навучае мяне, калі не ведаю, што рабіць

— Дух якога ведае найглыбейшыя таямніцы Бога Адзінага ў Тройцы

— чый Дух дапамагае нам у малітве

— натхнёныя Духам Тваім, кажам: Езус наш Пан

— натхнёныя Духам Тваім, мы ўсклікаем: «Абба, Ойча!»

— моцаю Духа якога мы ўваскрэснем

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які загадаў анёлам, каб перанеслі Цябе, Марыя, да Яго

— які ёсць шляхам, што вёў Цябе, Марыя, да неба

— які ажыўляе Цябе, Марыя, сваім Жыццём

— які апрануў Тваё, Марыя, зямное цела ў несмяротнасць

— які перамяніў Тваю, Марыя, зямную слабасць сваёю моцаю

— які апрануў Цябе, Марыя, у сонца, месяц і зоркі

— які назваў Цябе, Марыя, Беззаганнаю

— які яшчэ раз пацвердзіў, што Ты, Марыя, — Маці Касцёла

— які аддаў Цябе, Марыя, пад апеку апосталаў і святароў

— які хоча, каб мы дапамагалі Табе, Марыя, служыць Ягоным братам

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

  1. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Ойча наш…

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус…

— які ўкаранаваў Цябе, Марыя, Валадаркаю неба і зямлі

— чыя ўлада заснаваная на служэнні

— які паклікаў Цябе, Марыя, да супрацоўніцтва

— з якім Ты, Марыя, заўсёды адзіная

— чыя воля паказвае Табе, Марыя, шлях

— які адкрыў Табе, Марыя, усе таямніцы

— які стаў для Цябе, Марыя, прыкладам сапраўднай любові

— які стаў для Цябе, Марыя, прыкладам ахвярнай любові

— які даў Табе, Марыя, накіроўваць выслужаную Ім ласку

— які даў Табе, Марыя, накіроўваць атрыманае Ім праз мукі дабро

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому…

О Марыя, без граху першароднага зачатая…

О мой Езу…

Ave-maria.by [2]