У чым галоўная праблема Касцёла ў Беларусі

Такое пытанне задаў 7 снежня ў Фэйсбуку ксёндз Вячаслаў Барок, пробашч касцёла святога Антонія ў Віцебску.

На гэту тэму ўжо выказалася больш за паўсотні людзей. Прычым выказваліся не толькі католікі, але і праваслаўныя, і атэісты.

Людзі называюць розныя праблемы: гэта і слабая пазіцыя ў адстойванні сваіх інтарэсаў, і тое, што большасць беларускіх католікаў амаль не верыць у Бога. Праблему бачаць і ў польскіх святарах, і ў праваслаўнай царкве, маўляў, мы ж канкурэнты, некаторыя ў якасці праблемы называюць слабую падрыхтоўку святароў, камусьці на Імшы гітара перашкаджае.

Знайшліся і такія вернікі, якія праблем у беларускім Касцёле не бачаць, лічаць, што ў ім усё добра. Або лічыць, што гэта не павінна абмяркоўвацца ў сацыяльных сетках. Ксёндз Вячаслаў з гэтым не пагаджаецца. Бо калі праблемы своечасова не выявіць, то яна перарасце ў крызіс. Ён прыводзіць прыклад Папы Францішка, які заўсёды гатовы на дыялог.

Таму і нам варта не замоўчваць нейкія пытанні, а адкрыта іх абмяркоўваць. Каб знаходзіць рашэнні і развівацца далей.


Зміцер Лупач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі