У Чылі падпалілі і знішчылі касцёл

20 студзеня 2018 года ў Чылі адбыўся чарговы падпал святыні. Аб’ектам нападу стала капліца, размешчаная ў рэгіёне Лос Рыас, на поўдні краіны. Касцёл, у якім доўгія гады служылі сёстры Кармэліткі Місіянеркі, быў знішчаны цалкам, паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Па дадзеных чылійскіх медыя, сведкі тым ранкам заўважылі двух людзей, на іх галовах былі нацягнуты капюшоны. Яны ішлі ў кірунку капліцы, што стаяла ў прыватнай частцы забудовы, пад аховай.

Гэта ўжо далёка не першы інцыдэнт такога роду. Падпалы святынь ажыццяўляліся напярэдадні візіту Папы Францішка ў Чылі.

для друку для друку