У Чэхіі 29 мая пройдзе «Ноч касцёлаў»

костелыНоччу музеяў ужо нікога не здзівіш, але чэхі пайшлі далей — 29 мая па ўсёй краіне пройдзе ўжо традыцыйная «Ноч касцёлаў». У гэтую ноч можна бясплатна наведаць сотні касцёлаў, храмаў, капліц, манастыроў, малітоўных дамоў і іншых рэлігійных аб’ектаў па ўсёй Чэхіі.

У Празе «касцельная ноч» мае сталічны каларыт — з яе пачнецца хрысціянскі фестываль «Дні веры», які праходзіць з 30 мая па 6 чэрвеня. Фестываль дае магчымасць не толькі ноч правесці ў касцёле, але і прыняць удзел у духоўных семінарах, наведаць канцэрты і выставы, паказы хрысціянскіх фільмаў і сямейныя мерапрыемствы.

Паводле задумы арганізатараў, «Ноч касцёлаў» цікавая наведвальнікам не толькі незвычайным часам, што надае некаторую інтрыгу і таямнічасць, але і магчымасцю ўбачыць звычайна закрытыя ад старонніх вачэй куткі храмаў — усё будзе адчынена для публікі: рызніцы, званіцы, крыпты, сады і многае іншае.

Такая адкрытасць закліканая прыцягнуць увагу наведвальнікаў да рэлігійных традыцый, царкоўнага мастацтва і архітэктуры, паказаць, што хрысціянства ўсё яшчэ важная і цікавая частка сучаснага жыцця.

Найпадрабязны спіс касцёлаў-удзельнікаў акцыі размешчаны на сайце www.nockostelu.cz . У мінулым годзе адкрылі свае дзверы і таямніцы ў начны час больш за 1400 храмаў, у якіх паспелі пабываць больш за 450 тыс.чалавек.

krynica.info

для друку для друку