У часе Вялікага Посту ў Оршы адбудзецца «Вінаграднік»

979660_TUM100511_HP49_34«Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» — гэта сутнасць навучання Яна Хрысціцеля. Езус сказаў пра Яна, што гэта адзін з найбольшых прарокаў. Цікава тое, што гэты вялікі прарок зусім не меў нейкай асаблівай і геніяльнай праграмы. Ён проста прызываў людзей да пакаяння. Пра Яна напісана, што ён рыхтаваў шляхі Госпаду. Менавіта ў пакаянні і ёсць гэтая падрыхтоўка. Калі Езус распачаў сваю дзейнасць, то таксама аднымі з першых прагучалі тыя самыя словы: «Пакайцеся і верце ў Евангелле».

Мы так шмат і так часта перажываем сакрамант споведзі, што нам часам здаецца, што трэба знайсці яшчэ нешта больш важнае, нешта асаблівае. Мы спавядаемся і асабліва не бачым вялікіх зменаў, а яны, здаецца, павінны быць. У чым праблема? Можа наш спавяднік не такі, можа мы не так молімся?

Найчасцей праблема ў тым, што перш чым мы пойдзем на споведзь, павінна адбыцца нашае пакаянне. І менавіта гэты момант мы часта прапускаем.

Усіх сардэчна запрашаем на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», каб у часе Вялікага Посту асабліва звярнуць увагу на тэму пакаяння. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 05.03.2015 (чацвер).

Тэлефон для запісу:
+375 29 5004088 (МТС)

viartannie.org

для друку для друку