- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У буйным гандлёвым цэнтры Рыма адкрыта капліца

www.ita2u.com [1]У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” была адкрыта капліца.

Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы, і ісці туды дзе збіраюцца людзі”.

Яе інаўгурацыя адбылася 21 снежня 2014 г. Эўхарыстыяй, якую узначаліў віцэ-старшыня рымскай дыяцэзіяльнай службы па арганізацыі пілігрымак кс. прэлат Ліберыё Андрэата.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё [2] святар прызнаўся, што існаванне капліцы ў гандлёвым цэнтры павінна нагадваць людзям, якія часта прысвячаюць цэлыя выходныя спажывецтву, пра тое, што нядзеля з’яўляецца днём Пана.

Ён падкрэсліў, што жаданне аб душпастырскай працы ў гандлёвым цэнтры выказаў яго ўладальнік, які ужо паспрыяў пабудове маленькага касцёла побач з іншым сваім гандлёвым цэнтрам у Францыі.