У Будславе шчучынскія выпускнікі правялі малітоўны і цікавы ўікэнд

szczuczyn_11_kl_17У мінулы ўікэнд з нагоды завяршэння навучальнага года сёлетнія выпускнікі са Шчучына, якія наведваюць заняткі катэхезы ў парафіі, наведалі санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Пілігрымка выпускнікоў стала традыцыйнай для парафіі.

Мэтай выезду была малітва, падчас якой удзельнікі праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай прасілі аб добрым выбары жыццёвай дарогі, а таксама аб дапамозе ў здачы экзаменаў і тэстаў.

Падчас паездкі ў Будслаў моладзь таксама мела магчымасць наведаць і ўбачыць мноства цікавых гістарычных месцаў нашай краіны.

У першы дзень удзельнікі пілігрымкі ўбачылі касцёл святых Пятра і Паўла, а таксама мячэць у Іўі, наведалі вёску Хатынь, якая была спаленая падчас Другой сусветнай вайны, і аднавілі веды па гісторыі, патрапілі на найбольшае ў Беларусі вадасховішча ў Вілейцы, а таксама наведалі мясцовы касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Пасля дасягнення мэты, на заканчэнне дня ўсе разам сабраліся на ружанцовай малітве ў санктуарыі ў Будславе.

szczuczyn_11_kl_07

Другі дзень пілігрымкі, які распачаўся супольнай Эўхарыстыяй у будслаўскай святыні, быў перапоўнены наведваннем мноства новых цікавых месцаў. Першым пунктам вандроўкі стаў Мядзел, дзе знаходзіцца адноўленая мядзельская Кальварыя, потым былі: найбольшае ў Беларусі возера Нарач, марыйныя санктуарыі ў Гудагаі і Барунах, руіны замкаў у Крэве і Гальшанах.

Вось такой насычанай стала пятая пілігрымка ў Будслаў шчучынскіх выпускнікоў.

Дар’я Дзікевіч, тэкст
Сяргей Хільмановіч, фота

для друку для друку