У Будславе адзначаць гадавіну асвячэння касцёла

9 ліпеня споўніцца 376 гадоў са дня асвячэння старога касцёла. У яго сценах з гэтай нагоды ў гэты дзень адбудзецца святая Імша.

Мураваны касцёл пачаў будавацца ў Будславе ў 1633 годзе. У тым годзе 28 жніўня быў закладзены краевугольны камень першага мураванага касцёла. Будаўніцтва было закончанае праз дзесяць гадоў, і 9 ліпеня 1643 года новы храм быў асвечаны. У 1649 годзе тут з’явіўся драўляны алтар, у якім быў змешчаны абраз Маці Божай Будслаўскай. Алтар добра захаваўся да нашых дзён, хоць і патрабуе зараз рэстаўрацыі.

У 1767 – 1783 годзе ў Будславе быў збудаваны вялікі мураваны касцёл, у яго сценах змясціўся і стары храм. Гэта ўнікальная сітуацыя ў Беларусі, калі ў адным будынку базілікі знаходзяцца два храмы.

Зміцер Лупач

для друку для друку