У Будслаў вырушыла пілігрымка з Ліды

22 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа вырушыла ІІІ пешая пілігрымка ў Будслаў. За 9 дзён паломнікі пройдуць каля 250 км. За іх шляхам можна будзе назіраць праз прыстасаванне Instagram.

Старонка пілігрымкі ў Instagram пачала працу напярэдадні выхаду паломнікаў. Адміністратары старонкі запэўніваюць, што кожны дзень будуць дадаваць фотаздымкі і навіны, адлюстроўваючы самыя цікавыя моманты паломніцтва.

Упершыню пілігрымку з Ліды ў Будслаў арганізаваў кс. Уладзіслаў Сурвіла ў 2015 годзе. Штогод у ёй удзельнічала каля 100 чалавек. Сёлета галоўным арганізатарам паломніцтва з’яўляецца пробашч лідскай Фары, ксёндз-канонік Уладзімір Гуляй.

grodnensis.by

для друку для друку