- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

У Будслаў прыйшлі першыя пілігрымкі

У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі.

Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты.  Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей.

2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды.

25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна.

Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла пілігрымка з Мінска.

86 чалавек прыйшло з Жодзіна.

З нагоды святкавання 25-годдзя адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі пілігрымы з Нарачы, прыйшоўшы у Будслаў, адпусцілі ў неба шары.

Святая Імша для пілігрымаў пачнецца ў 18 гадзін.

Ірына Грэйць, тэкст і фота