У Брэсце абвалілася арка былога кляштара бэрнардынцаў

arkaУ Брэсце 17 лютага абвалілася арка брамы бернарынскага кляштара, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці блізу праваслаўнага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра.

Нягледзячы на намаганні валанцёраў, якія клапоцяцца аб захаванні рэшткаў самага старога будынку з тых, што захаваліся на сённяшні дзень у Брэсце, кансервацыя руінаў мясцовымі ўладамі адкладваецца. У выніку арка брамы кляштара абвалілася пры спробе валанцёра яе ўмацаваць, практычна ў той момант, калі пад ёй меліся прайсці аглядальнікі.

У 1605 годзе каталікамі-бэрнардынамі былі ўзведзены драўляныя пабудовы, касцёл і кляштар. З ахвяраванняў Льва Сапегі і Яна Галемскага замест драўлянага пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які ў 1623 годзе быў асвечаны ў імя Яна Хрысціцеля і святой Ганны. Праз год быў таксама заснаваны і жаночы драўляны кляштар. Пазней тут жа былі ўзведзеныя каменны касцёл і кляштар бэрнардынак, пабудова якіх скончылася ў 1750 годзе.

Да 1941 года ў кляштары, пераробленым для патрэбаў крэпасці, размяшчаўся шпіталь. У яго мурах і былі ўзятыя ў палон параненыя ўрачы з медсёстрамі, якіх пасля немцы выкарысталі як “жывы шчыт” супраць абаронцаў крэпасці.

Пасля развалу СССР будынак паступова разбураўся.

Паводле krynica.info

для друку для друку