У Бразіліі Хрыстос «апрануў» медыцынскі халат. Фотафакт

Сусветна вядомая скульптура Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра была падсветлена, як быццам Езус быў у белым халаце ўрача, паведамляе aleteia.org. Гэта знак падзякі лекарам, якія змагаюцца з каранавірусам.

Ля падножжа статуі адбылася велікодная Літургія, якую ўзначаліў арцыбіскуп Дом Арані. Пасля Імшы гэтая сусветна вядомая статуя, якая ўзвышаецца ў Бразіліі, ператварылася ў сімвал падзякі лекарам за барацьбу з пандэміяй. Хрыстос, Які з’яўляецца Лекарам нашых душ, быў падсветлены праектарамі, як быццам Ён апрануў халат медыка.

для друку для друку