У Браславе распачаліся Святыя Місіі

sv-misii_braslau26 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе распачаўся надзвычайны час — час Святых Місій.

У нядзелю, падчас першай святой Імшы, адбылося ўрачыстае прывітанне і ўваход у працэсіі місіянераў у святыню, дзе ім былі перададзеныя ключы ад касцёла і стулы, як сімвал прыняцця своеасаблівай духоўнай улады на час Місій у абвяшчэнні Слова Божага.

Праводзяць іх айцы-рэдэмптарысты Валерый Мазюк і Андрэй Ядкоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча адбылася хоць і хвалюючай, але вельмі цёплай, бо айцоў місіянераў парафіяне ўжо ведаюць. Айца Валерыя з вялікапостных рэкалекцый, а айца Андрэя яшчэ як клерыка з місійнай групы «Усход».

sv-misii_braslau
«Місіі – гэта час асаблівай Божай ласкі, час навяртання і аднаўлення нашага жыцця,» – зазначыў пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS і запрасіў не быць абыякавымі да гэтай падзеі і актыўна прыняць удзел у ёй.

У парафіі вялася значная падрыхтоўка да Святых Місій: перадусім праз малітву, распаўсюджванне інфармацыі, праграмак і звароту ксяндза пробашча.

Падчас місійнага казання айцец Валерый падкрэсліў, што Місіі ў парафіі – гэта гістарычнае здарэнне. «Неба адкрываецца над парафіяй, толькі мы павінны верыць у тое, што пачуем».

sv-misii_braslau3

Праграма даволі насычаная і ахоплівае розныя ўзроставыя групы парафіі, таму варта пакінуць штодзённыя справы і паглыбіць сваю веру, аднавіць сувязь з Найвышэйшым, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, каб і далей упэўнена стаяць на дарозе збаўлення.

Варта адзначыць, што вернікі з хваляваннем і надзеяй распачалі Святыя Місіі…

waladarka.by

для друку для друку