У Браславе працягваецца сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Другі дзень сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Браславе, распачаўся супольнай малітвай.

Затым маладых вернікаў чакала канферэнцыя па тэме “Залежнасць ад інтэрнэту”. Да прысутных прамовіў ксёндз Антоній Лагунёнак.

Святар заахвоціў моладзь правільна карыстацца той інфармацыяй, якая змешчана ў інтэрнэце. Прамоўца параўнаў таксама залежнасць ад інтэрнэту з алкагольнай і наркатычнай. Ксёндз прапанаваў маладым людзям некалькі важных момантаў, над якімі трэба працаваць кожнай асобе, каб не стаць залежным ад інтэрнэту.

Пасля канферэнцыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

Звяртаючыся да моладзі, іерарх казаў пра прабачэнне. Віцебскі ардынарый адзначыў, што чалавечы дух узрастае, дзякуючы прабачэнню. Таксма ён назваў прабачэнне лекамі, якія ставяць кожнага ў справядлівай пазіцыі перад Богам.

Біскуп нагадаў хлопцам і дзяўчатам пра тое, што прабачэнне з іх боку павінна прысутнічаць заўсёды.

Пасля смачнага абеду ўдзельнікаў сустрэчы чакаў майстар-клас па развучванню беларускіх народных танцаў, экскурсія і мастацкія варштаты.

Апошнім пунктам праграмы другога дня сустрэчы стане канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans”.

Ірына Радзевіч, тэкст; 
Дарыюш Астасевіч, фота

для друку для друку