У Браславе прайшоў хрысціянскі баль

braslau_bal_4Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, як арганізатар імпрэзы, прапанаваў вернікам правесці вечар у шыкоўнай атмасферы супольнай забавы.

Шмат сем’яў і вернікаў прыйшлі ў залу, але, напэўна, ніхто нават не ўяўляў, якое святочнае месца для іх было падрыхтавана. У гэты вечар кожны адчуваў сябе чаканым, запрошаным госцем, якому рады. У галаве ўзнікла своеасаблівая алегорыя “неба”: нават не здагадваемся, як там хораша; Бог запрашае ўсіх, але не кожны хоча прыйсці.

braslau_bal_5

Дзякуючы дапамозе с. Таццяны Гмыза і вядучай Анжалікі Пілат, вечар быў напоўнены конкурсамі, забавамі, інтэграцыйнымі танцамі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці кс. Уладзіміру, а таксама ўсім, хто дапамог арганізаваць імпрэзу. Як адзначыў святар, яму хацелася стварыць добрае свята, супольны адпачынак для сем’яў парафіі, прапанаваць альтэрнатыву пасядзелкам ля тэлевізару. І гэта сапраўды атрымалася.

Думаю, што разам праведзены час дапамог прысутным знайсці новых знаёмых, правесці суботні вечар у кампаніі ўласнай сям’і і іншых добрых людзей. Няхай з атрыманым вялікім запалам дабра кожны з нас перажыве і надыходзячы час Адвэнту – не посту, але радаснага чакання прыйсця Збаўцы. Каб здолелі адкрыць сваё сэрца на тых, хто побач, блізка, зрабіць рай у сваёй сям’і, працы і нашай парафіі.

braslau_bal_1 braslau_bal_2 braslau_bal_3

Святлана Жылевіч, waladarka.by
Больш фота можна паглядзець тут>>

для друку для друку