У Браславе прайшла першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў

salvatarujanski centr paklikannjay3 30-31 кастрычніка ў Браславе адбылася першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў.

У сустрэчы ўдзельнічалі сем асобаў, якія мелі магчымасць бліжэй пазнаць ордэн Сальватарыянаў і яго заснавальніка айца Францішка ад Крыжа Ярдана. Акрамя таго ўдзельнікі супольна маліліся, удзельнічалі ў святой Імшы.

У плане дня была праца, спеў, супольна глядзелі фільм з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Усе вельмі былі задаволеныя, выказвалі ўдзячнасць і жаданне ўдзельнічаць у наступнай сустрэчы.

Такія сустрэчы для юнакоў будуць арганізоўвацца раз у месяц. Мэта такой сустрэчы: дапамагчы маладому чалавеку ўзрастаць у сваім пакліканні і адкрыць яго ў сабе, ведаць, чаго жадае ад мяне Бог, дзе шукаць адказы на ўсе пытанні, якія паяўляюцца ў сэрцы.

Праз сустрэчы Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў мы, сальватарыяне, жадаем дапамагчы маладым людзям ў тым нялёгкім заданні.

кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS, waladarka.by

для друку для друку