У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі

zapusty_Braslay_214 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад».

Распачалася  сустрэча  малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання.

У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй.

Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых.

Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі.

На гэтай сустрэчы можна было убачыць сваіх старых знаёмых, а таксама набыць новых.

Такія сустрэчы вельмі патрэбныя моладзі, таму што тут можна добра адпачыць, навучыцца сябраваць і весела правесці час!

Таццяна Шакель, waladarka.by

для друку для друку