У Браславе моладзь адсвяткавала Вялікдзень паводле беларускіх традыцый

DSC_026211 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак.

Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе разам на Замкавую гару. Шмат цёплых і добрых уражанняў пакінуў пасля сябе святочны вечар.

DSC_0252 DSC_0259 DSC_0276 DSC_0331

для друку для друку