У Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву

З 13 па 18 жніўня 2018 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву.

Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах арганіст Мінскага кафедральнага сабора.

У праграме:

1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў;
2. Супольны харавы спеў;
3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву;
4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў).

Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца парафіяльныя хары, вакальныя групы, таксама ўсіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 13 жніўня ад 15 гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. Даезд за кошт удзельніка.

Кульмінацыя тыдня касцёльных заняткаў – спеў падчас святой Імшы 18 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар).

Аб жаданні ўдзельнічаць неабходна паведаміць да 10 жніўня. Анкету ўдзельніка можна спампаваць тут>>

Для даведак:

тэл./факс: +3752153 65236;
+37529 7105037 (Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч)
+37529 7157342 (арганістка Іна Сапун), e-mail: agniinna@mail.ru

waladarka.by

для друку для друку