У Браславе адбудзецца першае дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым

21 ліпеня ў Браславе адбудзецца першае агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць пры парафіях Віцебскай дыяцэзіі.

У праграме сустрэчы адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), ружанцовая малітва, канферэнцыя, св. Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч) і абед.

Пачатак у 12 гадзін.

Кантактная інфармацыя: +375(33) 329-91-62 — кс. Славамір Самковіч, душпастыр груп АДДЧ Віцебскай дыяцэзіі.

для друку для друку