У браслаўскай парафіі адзначылі свята Святой Сям’і

braslau_svata sv. sami_127 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбылася Імша ў інтэнцыі сем’яў, а таксама аплаткавая сустрэча ў радасці.

На святой Імшы а 11-й гадзіне вернікі маліліся за ўсе беларускія сем’і і кожную сям’ю паасобку. На знак падзякі за жыццё кожнага чалавека, за ўсе радасці і праблемы сем’і парафіі прынеслі да алтара дары.

У гамілііі пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд падкрэсліў, што сучасным сем’ям трэба не пераставаць браць прыклад са Святой Сям’і. А гэта значыць ва ўсім неабходна давярацца Богу і ставіць на першае месца толькі духоўнае жыццё.

Важна таксама памятаць пра абяцанні, якія сужонкі даюць адно аднаму ў шлюбе, а таксама Богу падчас сакраманту хросту сваіх дзяцей.

braslau_svata sv. sami_5

Літургія завяршылася малітвай св. Яна Паўла ІІ за сем’і, а таксама благаслаўленнем рэліквіямі святога, якія з гэтага дня будуць захоўвацца ў нашым касцёле. Святочны настрой падтрымаў калядны канцэрт, у якім пасля Эўхарыстыі выступілі дзеці і моладзь парафіі.

А ўвечары сем’ям прапанавалі сустрэцца ў больш нефармальнай абстаноўцы, каб бліжэй пазнаёміцца адно з адным, прысвяціць нядзельны вечар сваім дзецям.

braslau_svata sv. sami_2

Сем’і падзяліліся аплаткамі і пажаданнямі, а пасля ўжо бавілі час ў гутарцы і вясёлых танцах, якія правялі кл. Яўген і с. Таццяна.

braslau_svata sv. sami_4

Пробашч парафіі прапанаваў таксама праводзіць рэгулярныя (раз на два месяцы) сустрэчы для сужонкаў, на якіх бы абмяркоўваліся надзённыя праблемы.

Магчыма, першая такая сустрэча пройдзе ў перыяд Вялікага посту.

 Святлана Жылевіч, тэкст;
 Ірына Гайдамовіч і с.Таццяна Гмыза, фота

waladarka.by

для друку для друку