У Беластоку з’явілася першая медыцынская служба «Карытас»

Ілюстрацыйнае фота

Першая ў Польшчы медыцынская служба «Карытас» узнікла ў структуры «Карытас» архідыяцэзіі Беластока. Група дасведчаных лекараў будзе працаваць для жыхароў Беластока і рэгіёну ў галіне прафілактычнай медыцынскай дапамогі, адукацыі і выратавальных аперацый.

У склад медыцынскай службы «Карытас» уваходзяць асобы, якія аказваюць дапамогу патрабуючым у якасці валанцёраў. Гэта лекары, акушэркі, медсёстры, фельчары, але таксама і людзі без медыцынскай адукацыі.

— Гэта выдатны прыклад абмену вопытам і талентам з бліжнім — кажа дырэктар новай службы Карытас архідыяцэзіі Беластока, кс. Адам Kазікоўскі. — Большая частка членаў медыцынскай службы «Карытас» з’яўляюцца прафесіяналамі, якія жадаюць афіцыйна служыць іншым у якасці валанцёраў, — дадае кс. Адам.

Валанцёры медыцынскай службы «Карытас» будуць мець сваю штаб-кватэру ў адрамантаванай частцы цэнтра дапамогі «Самарытанін» у Беластоку. Яны будуць праводзіць падрыхтоўку новых валанцёраў і забяспечваць неабходную медыцынскую дапамогу не толькі для супрацоўнікаў «Карытас», але і для людзей і ўстаноў, якія ў гэтым маюць патрэбу.

— Медыцынскае суправаджэнне, напрыклад, пілігрымак, выступленняў, канцэртаў або фестываляў і адукацыя ў галіне аховы здароўя і аказанне першай медыцынскай дапамогі, праз усю гэту дзейнасць хочам рэалізаваць місію «Карытас» — кажа каардынатар медыцынскага валантарыяту службы медыцынскага абслугоўвання «Карытас» .

Дарэчы, першае бясплатнае навучанне валанцёры «Карытас» правялі для падлеткаў у адной са школ Беластока. Падчас васьмі гадзін іх вучылі аказваць першую дапамогу — у тэорыі і на практыцы.

ekai.pl

для друку для друку