У Беларусі былы касцёл XVIII стагоддзя прадаюць з аўкцыёну

budynak kascelaБудынак раённага цэнтра культуры ва Уздзе (Мінская вобласць) выставіў на аўкцыён аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама.

«Двухпавярховы будынак раённага цэнтра культуры з двума прыбудовамі і двума навесамі, агульная плошча 980,9 кв.м, 1798 года пабудовы, падмурак бутавы, сцены і перагародкі бярвеністыя, перакрыцці (паддашкавыя і міжпавярховыя) драўляныя, дах шыферны па драўляных кроквах. Прыналежнасці: два адрыны, гараж, прыбіральня, плот, дарожка», — гаворыцца ў характарыстыцы будынка.

Гэты будынак першапачаткова быў каталіцкім храмам Узвышэння Святога Крыжа, які пабудаваў генерал Казімір Завіша ў канцы 18-га стагоддзя, а ў пачатку 20-га стагоддзя да яго прыбудавалі цагляную апсіду.

Касцёл вядомы таксама тым, што ў 1843 годзе тут хрысцілі Дамініка Луцэвіча — бацьку класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аднак у савецкі час улады забралі храм у вернікаў і размясцілі тут раённы Дом культуры.

kostel-uzda

Будынак прадаюць па пачатковым кошце 259 млн. 438 тыс. 410 руб (у эквіваленце — каля 13 тысяч даляраў).

Новы ўладальнік зможа размясціць тут «аб’екты культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння», але можна і змяніць прызначэнне будынку, размясціўшы тут гатэль, кавярню або офісы.

Электронныя таргі пройдуць 26 красавіка 2016 года.

katolik-gomel.by

для друку для друку