У Бельгіі ідзе барацьба за ўрокі рэлігіі ў школах

skolaУ Бельгіі працягваецца барацьба за выкладанне рэлігіі ў школах. Фармальна падыходзячы да справы, вернікі маюць права на адну гадзіну гэтага прадмета на тыдзень у публічных школах і на дзве — у рэлігійных.

На самай справе, аднак, некаторыя навучальныя цэнтры наогул не прадугледжваюць гэтага прадмета, а ў іншых яго выкладання суправаджаецца цяжкасцямі. У лепшым выпадку на бацькоў аказваецца ціск, каб яны добраахвотна адмовіліся ад урокаў рэлігіі для дзяцей, а замест гэтага пасылалі іх на заняткі па філасофіі і грамадзянскаму выхаванню. Нядаўна Федэрацыя асацыяцый бацькоў публічных школ адкрыта выступіла ў гэтай справе.

6 верасня 2016 у Брусэлі ў тэрміновым парадку сабраўся Савет рэлігійных лідэраў. Акрамя Каталіцкага Касцёла і прадстаўнікоў іншых галоўных хрысціянскіх супольнасцяў, на ім таксама былі прадстаўлены бельгійскія яўрэі і мусульмане. Яны аднагалосна выказалі пратэст супраць спробы выдаліць рэлігію са школ.

«Паступаючы так, не ўдасца выпрацаваць годнага суіснавання прадстаўнікоў розных веравызнанняў і светапоглядаў», — лічаць аўтары сумеснай заявы. Яны нагадваюць, што ўрокі рэлігіі дазваляюць навучэнцам лепш пазнаваць сутнасць сваёй рэлігіі і думаць над ёй.

Таксама дзяцей на гэтых уроках вучаць адпаведным чынам выказваць свае рэлігійныя перакананні ў плюралістычным грамадстве.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку