Жыхары Бэтлеема падрыхтуюць паўтара мільёна ружанцаў з аліўкавага дрэва для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г.
Біскуп Пір Бёрчер падкрэсліў, што гэтая ідэя з’яўляецца адказам на жаданне Папы Францішка, каб моладзь далучылася да малітве за мір. У інтэрв’ю для Ватыканскага Радыё ён патлумачыў, чаму ружанцы будуць зроблены менавіта ў Бэтлееме.
— Для таго, каб адмаўляць ружанец неабходна мець сам ружанец. Сусветны дзень моладзі збярэ сотні тысяч маладых людзей, таму неабходна мець вельмі шмат ружанцаў. Калі я звярнуўся па дапамогу ў гэтым пытанні, то ў мяне з’явіліся дзве магчымасці. Па-першае, можна зрабіць гэта па вельмі таннай цане ў Кітаі. І па-другое, прымаючы пад увагу, што аліўкавыя дрэвы з’яўляюцца сімвалам міру, зрабіць ружанцы у Бэтлееме, дзякуючы дапамозе мясцовых жыхароў, якія атрымаюць пэўную працу. І менавіта па гэтай прычыне мы абралі другое рашэнне.
Ружанцы будуць зроблены з аліўкавага дрэва сем’ямі, якія знаходзяцца ў патрэбе, маладымі людзьмі, якія не маюць працы, бежанцамі.
Дзеля таго каб выканаць такую колькасць ружанцаў неабходна 81 млн. пацерак і паўтара мільёна маленькіх крыжыкаў, а таксама 750 км. эластычнай ніткі.
Кожны ўдзельнік Сусветных дзён моладзі атрымае тры ружанца: адзін для сябе, адзін для таго, каго сустрэне ў Панаме, а трэці для жыхара сваёй краіны.
Рэалізацыя праекта магчыма дзякуючы падтрымцы Таварыства святога Яна Марыя Віянэя з Лазаны ў Швейцарыі і Карытас Ерузалема.
idziemy.pl
пераклад Catholicnews.by
