У Баранавічах сабраліся аматары хрысціянскай музыкі

fest-20-1У Баранавічах 31 студзеня адбыўся пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». У цалкам запоўненай залі Дома культуры тэкстыльшчыкаў сабраліся аматары ўсіх узростаў і розных хрысціянскіх канфесій, паведамляе krynica.info.

Прыехала вялікая колькасць каталіцкіх святароў і клерыкаў, а ў сярэдзіне фэсту са сцэны да гасцей свята звярнуўся біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Сярод выступоўцаў былі дастаткова знакамітыя каталіцкія і пратэстанцкія гурты:
— “Ave” — з гарадзенскай духоўнай сэмінарыі;
— “Подых Духа” — з пінскай духоўнай сэмінарыі;
— пратэстанцкі гурт “PARACLETOS” з Брэсцкай вобласці;
— Павел Ферэнец з гурта The Fraize разам з Ксеніяй Лазковіч;
— гурт мінскай каталіцкай парафіі Яна Хрысціцеля “Небасхіл”;
— баранавіцкі гурт The Crossway.

fest-6-1 fest-13-1

Фотарэпартаж Паўла Хадзінскага можна паглядзець тут>>

для друку для друку