У Баранавічах разважалі пра важнасць інтэрнэт-евангелізацыі

баранавічы122 лістапада ў каталіцкім Катэхетычным каледжы ў Баранавічах прайшла дзелавая і забаўляльная вечарына на тэму “Інтэрнэт — прастора евангелізацыі”. Удзел у ёй узялі больш за 20 чалавек.

Падчас вечарыны госці з Мінску – праграміст Аляксандр Красоўскі і каардынатар “Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў” Максім Гацак – звярнулі асаблівую ўвагу на выклікі, магчымасці і пагрозы, якія даюць інтэрнэт у цэлым і сацыяльныя сеткі ў прыватнасці, была падкрэслена важнасць хрысціянскай прысутнасці ў сусветнай павуціне. Таксама адбылася прэзентацыя Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў і парталу КРЫНІЦА.INFO.
На заканчэнне вечарыны адбылася супольная малітва, пасля якой дырэктар каледжу кс. Андрэй Рылка ўдзяліў усім блаславенне.

для друку для друку